У Расіі выявілі першыя выпадкі заражэння omicron-штамам каранавіруса
У Расіі выявілі першыя выпадкі заражэння omicron-штамам каранавіруса. Як паведамляе Расспажыўнагляд, заражаныя — два чалавекі, якія прыехалі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Штам omicron у іх пацверджаны.
Раней паведамлялася, што каранавірус выявілі ў дзясятка чалавек, якія прыбылі ў РФ з ПАР. Але спецыялісты яшчэ не высветлілі, які ва ўсіх іх штам.
Пра выяўленне omicron-штама стала вядома ў лістападзе. Навукоўцы з Паўднёвай Афрыкі заявілі, што ён мае шматлікія мутацыі і патэнцыйна можа быць больш заразным. Але даследаванні працягваюцца.
Тым часам група беларусаў спрабуе вярнуцца на радзіму якраз з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У Беларусі носьбітаў згаданага штаму пакуль выяўлена не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.