У Расіі затрымалі міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева

У Расіі затрымалі міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева

У Расіі затрымалі міністра эканамічнага развіцця Аляксея Улюкаева. Пра гэта інфармуюць СМІ са спасылкай на Следчы камітэт Расіі (СКР).

Улюкаева падазраюць у вымагальніцтве хабару, звязаным з пагрозамі прадстаўнікам кампаніі "Раснафта". Як паведаміла прадстаўніца СКР Святлана Пятрэнка, міністра затрымалі з доказамі злачынства пры атрыманні хабару. Гаворка ідзе пра 2 мільёны долараў.

Крыніцы блізкія да следства, паведамілі журналістам, што грошы Улюкаеву перадаваліся ў рамках следчага эксперыменту пад кантролем сілавікоў. У сувязі з гэтым следства не мае прэтэнзіяў да прадстаўнікоў "Раснафты".

Месяц таму "Раснафта" купляла дзяржаўны пакет акцыяў кампаніі "Башнафта". Павеадмлялася, што ў дзяржаўны бюджэт было заплочана 329,7 млрд расійскіх рублёў. Каментуючы выбар пакупніка, Улюкаеў заявіў СМІ, што прапанова "Раснафты" была адзінай, якая перавышае ацэнку кансультантаў. Ён падкрэсліў, што "Раснафта" купіла пакет акцыяў па кошце, які перавышаў рынкавы кошт на 20%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі