У Расіі знайшлі яшчэ адзін партрэт Моны Лізы Леанарда да Вінчы?

У Расіі знайшлі яшчэ адзін партрэт Моны Лізы Леанарда да Вінчы?

У Расіі маглі знайсці яшчэ адзін партрэт Моны Лізы Леанарда да Вінчы. Пра гэта піша брытанскае выданне The Daily Mail. Апошнім часам мастацтвазнаўцы вывучаюць карціну з адной з прыватных калекцый у Санкт-Пецярбурзе. І яны, нібыта, схіляюцца да версіі, што гэта сапраўды другая версія самай знакамітай карціны на Зямлі.

Паведамляецца, што эксперты вывучылі фарбы ў інфрачырвоным дыяпазоне і пераканаліся ва ўзросце партрэта. А пра аўтарства да Вінчы сведчыць шэраг характэрных рысаў працы геніяльнага мастака. Праўда, спецыялісты не выключаюць, што аўтарам можа быць і хтосьці з вучняў Леанарда.

Нагадаем, арыгінал партрэта "Мона Ліза" знаходзіцца ў Луўры ў Парыжы.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі