У Расіі знішчылі амаль паўтоны беларускіх цвыркуноў без дакументаў

У Расіі знішчылі амаль паўтоны беларускіх цвыркуноў без дакументаў

У Расіі знішчылі амаль паўтоны беларускіх цвыркуноў без дакументаў, паведамляе прэс-служба Упраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе па Бранскай і Смаленскай абласцях. Грузавік з Беларусі быў спынены ў Бранскай вобласці. Яго кіроўцу аштрафавалі.

Рашэнне пра ліквідацыю груза было прынятае, паколькі на яго не было ніякіх дакументаў. Расійскія спецыялісты прызналі, што замарожаныя цвыркуны "невядомага паходжання".

Амаль год таму расіяне таксама на Брашчыне знішчылі 640 кілаграмаў замарожаных цвыркуноў з Беларусі.  На груз не было неабходных ветэрынарных дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі