У расійскім Курску пасля параду перакуліўся танк Т-34

У расійскім Курску пасля параду перакуліўся танк Т-34

У расійскім Курску адбылося надзвычайнае здарэнне з танкам Т-34. Пасля параду танк сталі грузіць на спецыяльны памост для транспарціроўкі. У нейкі момант ён сарваўся і лёг на бок, піша kursk-izvestia.ru

Відэаролікі гэтага інцыдэнту, зробленыя гараджанамі, трапілі ў інтэрнэт.

Відавочцы кажуць, што з танка пацякло паліва, на месцы працаваў пажарны разлік. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца.

Такн паставілі на гусеніцы праз некалькі хвілін з дапамогай іншай ваеннай тэхнікі. Пры гэтым прысутныя крычалі "Ура!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі