У Расію не пусцілі гародніну з Беларусі і масла з Украіны

Рассельгаснагляд не дазволіў правезці ў Расію з Беларусі каля 190 тон рознай расліннай прадукцыі. Здарылася гэта 4 студзеня ў пункце пропуску на аўтадарозе Мінск — Масква. Адзначаецца, што больш за 90 тон польскіх і малдоўскіх яблык перавозіліся з парушэннем устаноўленых правілаў транзіту.

Звыш 70 тон прадукцыі суправаджаліся непраўдзівымі дакументамі, выдадзенымі ў Беларусі. Расійскія спецыялісты сцвярджаюць, што выяўленыя неадпаведнасці рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных у Беларусі, копіям фітасанітарных дакументаў краіны-вытворцы прадукцыі. Таксама адзначаецца, што беларусы "па-ранейшаму дапускаюць выпадкі неахайнага запаўнення суправаджальных дакументаў".

На беларуска-расійскай мяжы былі затрыманыя і 19,5 тон яблык з Сербіі. На дакументах не было неабходных адзнак фітасанітарных інспектараў Беларусі, якія гарантуюць бяспеку пастаўкі.

РІА "Новости" дадае, што на Браншчыне не прапусцілі ў Расію транзітныя 45 тон масла ўкраінскай вытворчасці. Груз везлі ў Казахстан. Расійскія спецыялісты высветлілі неадпаведнасць у дакументах.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі