У Расію з Беларусі незаконна трапілі 100 замежнікаў

У Расію з Беларусі незаконна трапілі 100 замежнікаў

З 12 лютага ўжо 20 тысяч чалавек з розных краін свету скарысталіся правам пяцідзённага бязвізавага ўезду ў Беларусь. Каля 100 з іх парушылі правілы бязвізавага ўезду і выехалі на тэрыторыю Расіі, паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

"Ёсць невялікая доля тых асоб, якія выкарыстоўваюць магчымасці ўказа, каб у далейшым у парушэнне яго палажэнняў выехаць з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю. Такіх было каля 100 чалавек", — цытуе ТАСС міліцэйскага чыноўніка. Бягун дадаў, што беларускія правахоўныя органы ведаюць персанальныя звесткі ўсіх парушальнікаў і прымаюць меры, каб у далейшым яны не маглі скарыстацца бязвізавым уездам.

Прадстаўнік МУС заявіў, што большасць замежнікаў выконваюць заканадаўства Беларусі: прыбываюць на тэрмін да пяці дзён і выязджаюць з тэрыторыі нашай краіны. Некаторыя з замежнікаў у належным парадку падаўжаюць тэрмін знаходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі