У рэактар другога энергаблока БелАЭС пачалі загрузку ядзернага паліва
22 снежня ў 10:11 пачалася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока Беларускай АЭС. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, была загружаная першая цеплавыдзяляльная зборка. Агулам плануецца загрузіць 163 такія зборкі.
Кожная з іх складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. У адной зборцы змяшчаецца 571 кг паліва.
Пасля гэтага пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных гідраўлічных выпрабаванняў.
Увесці другі энергаблок БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю плануюць у 2022 годзе.
Нагадаем, што сёлета першы рэактар БелАЭС не працаваў тры месяцы — ад пачатку ліпеня да пачатку кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.