У рэдакцыі анлайн-выдання "Ежедневник" прайшоў ператрус (відэа)

У рэдакцыі анлайн-выдання "Ежедневник" прайшоў ператрус (відэа)

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правялі ператрус у рэдакцыі анлайн-выдання "Ежедневник". Як напісаў у Фэйсбуку намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, прадстаўнікі фінансавай міліцыі забралі з рэдакцыі дакументы. 

Галоўнага рэдактара выдання Сяргея Сацука затрымалі напярэдадні. Паведамляецца, быццам яго вінавацяць у атрыманні хабару. 

Сацук вядомы як аўтар шэрагу журналісцкіх расследаванняў. Апошнім часам ён расследаваў карупцыю ў галіне аховы здароўя. Вялікі розгалас мела яго расследаванне пра закупку чыноўнікамі Мінздароўя вакцыны "Эўпента". 

На выпадак свайго затрымання ён пакінуў у рэдакцыі Еўрарадыё адкрыты ліст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі