У рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" прыйшлі з ператрусам

Міліцыя ў Беларусі / ukrinform
Міліцыя ў Беларусі / ukrinform

29 снежня каля 10:30 у рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам, паведамляе БАЖ.  

Падрабязнасцей, чаму сілавікам спатрэбілася праводзіць ператрус у рэдакцыі, пакуль што няма. Вядома, што там зараз знаходзіцца рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі

Газеце "Ганцавіцкі час" 19 гадоў. Яна зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі і належыць кампаніі "Медыя-Ганцавічы", якая стварыла таксама сайт "Першы Рэгіён".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі