У Салігорску наведвальнікі зоны адпачынку выціснулі вочы вартаўніку
У Салігорску наведвальнікі зоны адпачынку “Ціхая затока” пазбавілі зроку вартаўніка. Здарэнне адбылося 2-га ліпеня, паведамляе раённая газета “Шахцёр”.
У той вечар у пенсіянера-вартаўніка Юрыя Храловіча ўзнікла спрэчка з адпачывальнікамі. Канфлікт перарос у збіццё: мужчыне ці то выкалалі, ці то выціснулі вочы.
Пасля нападу Храловіч апрытомеў ад дажджу. Зразумеў, што нічога не бачыць, а з вачэй ідзе кроў. Пачаў абмацваць мясцовасць рукамі. Зразумеў, што знаходзіцца пасярод лесу і не можа ісці.
Мужчыну выратавалі сабакі, якія ахоўвалі тэрыторыю зоны адпачынку. Вартаўнік пачаў клікаць іх па мянушках, а яны — брахаць. Так, арыентуючыся на брэх, ён змог дапаўзці да вартоўні.
Падазраваны ў нападзе затрыманы. На яго распачалі крымінальную справу за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Адно вока пацярпелага ўрачам удалося "сабраць па кавалачках", і цяпер ёсць шанец аднавіць на ім частку зроку. Аднак для гэтага пенсіянеру патрэбна дарагая аперацыя.
Выданне заклікае дапамагчы мужчыне грашыма:
6711 2900 4280 6301 BELARUSBANK, тэрмін дзеяння 07/24 на імя Yuri Hralovich.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.