У Салігорску распачалі крымінальную справу за порна-ролікі ў сацсетках

У Салігорску распачалі крымінальную справу за размяшчэнне ролікаў парнаграфічнага зместу ў сацыяльнай сетцы. Матэрыялы сабрала аддзяленне па наркагандлю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Салігорскага РАУС. Справа ў адносінах 32-гадовага мясцовага жыхара распачатая па артыкуле "выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару".

БЕЛТА інфармуе, што летась мужчына змясціў на сваёй старонцы "Вконтакте" 12 ролікаў парнаграфічнага зместу. За гэты ўчынак яму пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі