У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 4 градусаў цяпла

У пачатку лютага ў Беларусі

У пачатку лютага ў Беларусі / t.me/KORMAby/

У Беларусі ў сераду, 5 лютага, месцамі прагназуюцца невялікія ападкі (кароткачасовы снег, мокры снег). На захадзе краіны будзе слабы галалёд. Сіноптыкі папярэджваюць і пра галалёдзіцу на асобных участках дарог, і пра слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 (пры праясненнях — да -13, у Мінску — 4-6 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2 (на захадзе — да +4, у сталіцы — ад 0 да -2 градусаў).

У чацвер уначы будзе ад -2 да -9 (пры праясненнях — да -13 градусаў), удзень — ад -4 да +2. У пятніцу пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра складзе да -11 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2.

Чакаецца, што ў лютым на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор'е.

У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 4 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 4 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі