У Шчучыне ў міліцыі раздавалі грошы за "актыўную грамадзянскую пазіцыю"

Падзяка і грошы ад міліцыі / dzyannica.by
У Шчучынскім РАУС раздавалі грошы за "аказанне садзейнічання ва ўмацаванні правапарадку" і "актыўную грамадзянскую пазіцыю". Былі адзначаны кіраўнік праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба "Дружына" Генадзь Шышкін і супрацоўніца "Беларусбанка" Валянціна Карповіч. Акрамя грашовых прэмій, яны атрымалі падзякі начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў.
Уручэнне адбылося на аператыўнай нарадзе, на якой прысутнічаў прадстаўнік абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
Летась у Шчучыне былі шматлікія затрыманні за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У адным выпадку пад рэпрэсіі трапілі адразу каля дзесяці чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.