У Шры-Ланцы пратэстоўцы прарваліся ў рэзідэнцыю прэзідэнта — у краіне голад

Пратэстоўцы захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Шры-Ланкі / УНИАН
Пратэстоўцы захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Шры-Ланкі / УНИАН

У Шры-Ланцы пратэстоўцы прарваліся ў рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабхаі Раджапаксы. Для разгону паліцыя прымяніла слёзацечны газ. Пацярпелі больш за 30 чалавек, у тым ліку некалькі паліцэйскіх. Прэзідэнт пакінуў рэзідэнцыю, паведамляе РБК.

Пратэсты ў Шры-Ланцы пачаліся на пачатку красавіка на фоне эканамічнага крызісу, які лічыцца наймацнейшым за 74 гады існавання дзяржавы. 12 красавіка ўлады аб'явілі дэфолт з-за крызісу і праблем з імпартам тавараў першай неабходнасці.

У краіне не хапае ежы і медыкаментаў, скончыўся бензін. Людзі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Гатабаі Раджапаксы, які адмаўляецца сыходзіць, і новых рэформ. Дэманстрацыі рэгулярна перарастаюць у сутыкненні з паліцыяй: сотні чалавек пацярпелі, ёсць загінулыя.

У Мінфіне краіны адзначалі, што пандэмія COVID-19 і ваенныя дзеянні на Украіне настолькі падарвалі фінансавае становішча Шры-Ланкі, што далейшае нармальнае абслугоўванне абавязальніцтваў па знешняму дзяржаўнаму доўгу стала немагчымым. Шры-Ланка зараз знаходзіцца на мяжы банкруцтва: знешні доўг вырас да $25 мільярдаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі