У Славянску ахвярамі тэрарыстаў сталі чатыры чалавекі
Сітуацыя ў горадзе застаецца напружанай.
Як адзначае УНІАН, двух афіцэраў СБУ застрэлілі на блок-пасту на пад'ездзе да горада, а машыну з грамадзянскімі асобамі расстралялі проста пасярод вуліцы.
На сёння ў Славянску зачынілі школы і дзіцячыя сады. Жыхары горада лішні раз стараюцца не выходзіць на вуліцы.
У сваю чаргу, сепаратысты рыхтуюцца да магчымага штурму. Нагадаем, у суботу група баевікоў захапіла аддзел міліцыі ў Славянску.
Фота — Reuters