У Слоніме на працоўным месцы затрымалі інжынера-праграміста прадпрыемства
Аляксандр Лагута / vk.com
У Слоніме на працоўным месцы затрымалі інжынера-праграміста Камвольна-прадзільнай фабрыкі Аляксандра Лагуту. Відэа з'явілася ў тг-каналах сілавікоў. Мужчыну проста ў кабінеце на вачах у іншых супрацоўнікаў паклалі на падлогу, на рукі надзелі кайданкі.
Сцвярджаецца, што Лагута ўдзельнічаў у пратэсных акцыях 2020 года (ездзіў у Мінск) і дасылаў у ЧКБ даныя слонімскіх міліцыянераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.