У Смаргоні былога палітвязня Рамуальда Улана адправілі на 7 сутак за краты

Рамуальд Улан / https://www.facebook.com/ulan.roma
Рамуальд Улан / https://www.facebook.com/ulan.roma

У Смаргоні былога палітвязня Рамуальда Улана адправілі на 7 сутак за краты, паведамляе прэс-служба БАЖ. У чым яго прызналі вінаватым на гэты раз, пакуль невядома. Адміністрацыйную справу дзяжурны суддзя разглядаў у святочны дзень — 3 ліпеня.

Улан — прадпрымальнік, былы ўладальнік і рэдактар недзяржаўнай "Новай газеты Смаргоні" (1996-2005). У пачатку 2021-га ён быў асуджаны на 2,5 года "хіміі" за "паклёп" у дачыненні міліцыянераў, якія выступалі сведкамі на судах. Праваабаронцы прызналі Рамуальда Улана палітвязнем. На волю ён выйшаў на амністыі ў траўні 2023-га. Пасля гэтага яго ўжо неаднаразова затрымлівалі. Ён адбыў трое сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Пра чарговае затрыманне стала вядома 30 чэрвеня. Суда Улан чакаў за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі