У спіс экстрэмісцкіх трапіў Telegram-канал "Хартыя-97%"
Telegram-канал "Хартыя-97%" трапіў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Адпаведнае рашэнне суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў яшчэ 16 ліпеня, але ў спіс канал дадалі толькі цяпер.
Сайт "Хартыі-97" заблакаваны на тэрыторыі Беларусі з 24 студзеня 2018 года. Яго можна бачыць або праз разнастайныя ананімайзеры, або з замежных IP-адрасоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.