У "спіс экстрэмістаў" дадалі спявачку Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка / onliner.by
10 лютага МУС дадало ў "экстрэмісцкі спіс" яшчэ 28 чалавек, заўважылі праваабаронцы. Сярод іх спявачка Мэрыем Герасіменка, асуджаная на 3 гады "хатняй хіміі" за выкананне песні ўкраінскага гурта "Океан Ельзи".
Таксама ў спіс трапіў гомельскі актывіст Ілля Міронаў, былы палітвязень, які адбыў 1,5 года ў калоніі за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь". Пасля вызвалення яго яшчэ некалькі разоў затрымлівалі і прысуджалі адміністрацыйныя арышты.
Акрамя таго ў лік экстрэмістаў трапілі актывістка Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніна Малаш, сёстры Інга і Карына Рэйдальф, сябры АГП Артур Смалякоў, Дзіяна Чарнушына і Андрусь Асмалоўскі.
Агулам у "спісе экстрэмістаў" цяпер налічваецца 2416 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.