У "справе медыкаў" — 63 фігуранты з камерцыйных структураў

У "справе медыкаў" — 63 фігуранты з камерцыйных структураў

Па рэзананснай "справе медыкаў" Камітэт дзяржаўнай бяспекі расследуе яшчэ чатыры крымінальныя справы. Абвінавачанымі і падазраванымі, у рамках гэтых спраў праходзяць 93 чалавекі. Гэта 30 службовых асобаў сістэмы аховы здароўя і 63 прадстаўнікі камерцыйных структураў — уласнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і супрацоўнікі. Такія лічбы паведамляе tut.by са спасылкай на афіцыйны адказ з Генпракуратуры за подпісам начальніка аддзела інфармацыі Анжалікі Курчак.

Пра карупцыйную "справу медыкаў" упершыню заявіў улетку 2018 года старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Паведамлялася, што прадстаўнікі фірмаў давалі хабар лекарам, каб тыя закуплялі абсталяванне менавіта ў іх. Па словах Вакульчыка, сумы хабару даходзілі да 350 тысяч долараў. Спярша КДБ паведаміў пра 33 затрыманых чыноўнікаў са сферы аховы здароўя, але потым затрыманні працягнуліся. Праз пэўны час некаторым з фігурантаў справы змянілі меру стрымання і выпусцілі з-за кратаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі