У Століне затрымалі экс-памежніка, які летась асудзіў міліцэйскі гвалт

У Століне затрымалі экс-памежніка, які летась асудзіў міліцэйскі гвалт

У Століне 29 верасня затрымалі былога афіцэра-памежніка Аляксандра Велясніцкага. Як пішуць праваабаронцы "Вясны", хутчэй за ўсё затрыманне адбылося па справе каментароў у сацсетках пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Дома ў Велясніцкага адбыўся ператрус, а яго самога перавезлі ў Мінск.

У жніўні 2020-га Велясніцкі адмовіўся ад медаля "За бездакорную службу". Ён патлумачыў, чаму не можа насіць гэтую ўзнагароду: "Учора я даведаўся, што гэтым жа медалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданнях, збіваннях і катаваннях мірных людзей, жанчын і мужчын, непаўналетніх і падлеткаў, старых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі