У Турцыі блакуюць Twitter паводле загаду прэм'ер-міністра
Доступ да сеткі мікраблогаў быў заблакаваны на тэрыторыі Турцыі праз некалькі гадзін пасля адпаведнай заявы прэм'ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Карыстальнікі, якім не ўдалося зайсці ў Twitter, паведамляюць, што на сайце адкрываецца апавяшчэнне аб блакаванні па рашэнні суда ад турэцкага рэгулятара тэлекамунікацый.
Раней Эрдаган, выступаючы на перадвыбарным мітынгу, абвясціў, што збіраецца выкараніць сетку мікраблогаў і яго не хвалюе рэакцыя міжнароднай супольнасці, адзначае ВВС.
Турэцкі прэм'ер пагражаў ужо закрыць доступ да сацыяльных сетак, бо апазіцыя выкарыстоўвае іх для нападаў на ўрад і самога прэм'ера.
У сацыяльных сетках Эрдагана неаднаразова абвінавачвалі ў карупцыі, а нейкі час таму на партале YouTube з'явіўся запіс тэлефоннай размовы. У ёй Эрдаган і яго сын абмяркоўваюць, як пазбавіцца ад буйных сум грошай.
Фота — РБК