У Турцыі заявілі пра затрыманне падазраванага ў тэракце

Выбух у Стамбуле / Reuters
Выбух у Стамбуле / Reuters

У Турцыі затрымалі чалавека, падазраваны ў нядзельным тэракце ў Стамбуле. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сойлу, перадае інфармагенцтва Anadolu.

"Чалавек, які пакінуў бомбу, быў затрыманы брыгадамі паліцэйскага ўпраўлення Стамбула. Дагэтуль былі затрыманыя яшчэ каля 21 чалавека", — заявіў міністр.

Улады Турцыі мяркуюць, што ініцыятары тэракту знаходзяцца ў сірыйскім Курдыстане.

"Наша ацэнка такая, што загад аб смяротнай тэрарыстычнай атацы паступіў з Айн-эль-Араб на поўначы Сірыі, дзе знаходзіцца сірыйская штаб-кватэра рабочай партыі Курдыстана", — паведаміў Сойлу. Ён паабяцаў, што Турцыя прыме меры ў адказ.

Таксама міністр сказаў, што колькасць ахвяраў тэракту вырасла да васьмі чалавек (сярод іх як мінімум два дзіцяці). Раненні ў выніку выбуху атрымаў 81 чалавек. Паўсотні пацярпелых ужо выпісаныя з бальніц, аднак пяць чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі, прычым двое — у крытычным стане.

Як распавядала Еўрарадыё, выбух на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Стамбула прагрымеў удзень 13 лістапада. Спярша паведамлялася, быццам яго здзейсніў тэрарыст-смяротнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі