У Варшаве пачала працу штогадовая сустрэча АБСЕ "Чалавечае вымярэнне"
Штогадовая сустрэча АБСЕ "Чалавечае вымярэнне" пачала сваю працу ў Варшаве. Адкрыў сустрэчу мiнicтр замежных спраў Польшчы Вiтольд Вашчыкоўскi. Само мiжнароднае мерапрыемства будзе праходзiць 10 дзён.
Адметна, што ўжо ў першы дзень праходзiць дыскусiя, прысвечаная нашай краіне, — "Сiтуацыя з правамi чалавека у Беларусi: ад справы патрыётаў да справы прафсаюзау". Дыскусiйную панэль арганiзаваў Беларускi Дом у Варшаве. З беларускага боку ў якасці ўдзельнікаў запрошаныя праваабаронца Алег Воўчак, палiтычны аглядальнiк Раман Якаўлеўскi, праваабаронца Раiса Мiхайлоўская.
Акрамя крымiнальнага пераследу па "справе патрыётаў" i дзеячаў прафсаюзаў, беларускiя праваабаронцы абмеркавалі хвалю пратэстаў супраць дэкрэту №3 i справу знiклых палiтыкаў.
Наступная працоўная сустрэча ў рамках сустрэчы АБСЕ наконт Беларусi адбудзецца 19 верасня. Яна будзе прысвечаная сiтуацыi вакол смяротнага пакарання. Арганiзатарам яе выступае праваабарончы цэнтр "Вясна", зачынены ўладамі.