У Варшаве пройдзе з’езд беларусаў-католікаў замежжа

Сустрэча беларусаў-католікаў у Варшаве / catholic.by
Сустрэча беларусаў-католікаў у Варшаве / catholic.by

У Варшаве пройдзе з’езд беларусаў-католікаў, якія вучацца і жывуць за мяжой, і жадаюць маліцца па-беларуску. Ён прызначаны на 15 красавіка і адбудзецца пры парафіі святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў), паведамляе catholic.by.

Адзначаецца, што сустрэчу арганізуюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў у Польшчы. Яны збіраюцца на малітвы на роднай мове ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Познані. Мэтай іх сустрэчы будзе знаёмства, абмеркаванне развіцця беларускіх супольнасцяў па-за межамі Бацькаўшчыны і абмен вопытам будавання такой супольнасці.

"Для кагосьці гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для кагосьці — крок, каб пачаць маліцца па-беларуску", — кажуць арганізатары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі