У Венесуэле правялі ваенныя вучэнні з удзелам людзей сталага веку

У Венесуэле правялі ваенныя вучэнні з удзелам людзей сталага веку

Улады Венесуэлы правялі па ўсёй краіне ваенныя вучэнні, каб навучыць мірнае насельніцтва, як карыстацца зброяй і ўдзельнічаць у рукапашным баі, перадае ВВС.

Паводле ацэнак уладаў, у першым дні вучэнняў прынялі ўдзел каля 200 тысяч салдат і 700 тысяч мірных жыхароў і рэзервістаў. Цывільныя навучаліся абыходзіцца з розным тыпам узбраенняў. Сярод удзельнікаў было шмат людзей сталага веку.

Венесуэла перажывае цяжкі палітычны і эканамічны крызіс. Падзенне коштаў на нафту, экспарт якой складае значную частку бюджэтных сродкаў, прывяло да істотнага скарачэння сацыяльных праграм, рэзкаму збядненню насельніцтва і дэфіцыту тавараў першай неабходнасці.

З красавіка ў краіне не спыняюцца антыўрадавыя дэманстрацыі, якія часта перарастаюць у сутычкі з паліцыяй. Ахвярамі гэтых сутычак сталі ўжо болей за 120 чалавек.

У мінулую пятніцу ЗША ўзмацнілі санкцыі супраць Венесуэлы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі