У Верхнядзвінску па справе "кадравага рэзерву" затрымалі работніка райвыканкама

Затрыманы па справе "кадравага рэзерву"

Затрыманы па справе "кадравага рэзерву" / Телеграм-канал силовиков

Сілавікі затрымалі жыхара Верхнядзвінска Аляксея Кісялёва за ўдзел у праграме "Кадравы рэзерв новай Беларусі". Відэа з ім з'явілася раніцай 13 сакавіка ў прапагандысцкім тэлеграм-канале. На відэа мужчына кажа, што з'яўляецца "вучнем кадравага рэзерву новай Беларусі" і на яго завялі крымінальную справу. Прапагандысты ў каментары да відэа дадалі, што ў затрыманага "была нармальная праца" ў мясцовым райвыканкаме.

Нагадаем, у сярэдзіне лютага Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы "Кадравы рэзерв для новай Беларусі". Прапагандыст Ігар Тур на тэлеканале АНТ заявіў, што разам з сілавікамі год слухаў лекцыі для ўдзельнікаў ініцыятывы. Ён таксама паведаміў, што паводле гэтай справы затрымалі не менш за 15 чалавек. Каардынатар праграмы Юрась Губарэвіч пракаментаваў гэтыя заявы наступным чынам: "Сілавікі і прапагандысты селі ў лужыну". Паводле яго, сілавікі не змаглі атрымаць доступу да базы дадзеных і спісу ўдзельнікаў.

Праграма "Кадравы рэзерв для новай Беларусі" была абвешчаная Аб'яднаным пераходным кабінетам у лістападзе 2022 года. Мэтай праекта была падрыхтоўка прафесіяналаў, якія ў перспектыве змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі