У Віцебску ліквідуюць дзіцячы хоспіс, які існаваў з 2000 года
Віцебскія чыноўнікі вырашылі ліквідаваць дзіцячы хоспіс. 12 студзеня абласны суд будзе разглядаць адпаведную справу, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Пазоўнікам выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Дзіцячы хоспіс у Віцебску быў заснаваны ў 2000 годзе. Яго заснавала дактары Сяргей і Таццяна Лялік, якія самі страцілі дзіця.
Дарэчы, паўгода таму дзіцячы хоспіс быў ліквідаваны і ў Гродне. Яго кіраўніца Вольга Вялічка была вымушаная з'ехаць ад палітычнага пераследу ў Польшчу.
У Віцебску акрамя хоспіса Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама 12 студзеня хоча ліквідаваць цэлы шэраг грамадскіх арганізацый. Гэта спартовы клуб воднага пола "Віцьбіч", таварыства дружбы "Полацк-Фрыдрыхсгафен", супольнасць "Шлях з варагаў у грэкі" і дубровенскае таварыства пчаляроў-аматараў.
"Зачыстка" грамадскіх арганізацый у Беларусі цягнецца з ліпеня 2021-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.