У Віцебску некалькі дзён праходзілі ператрусы і затрыманні

Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Віцебску некалькі дзён праходзілі ператрусы і затрыманні. Па даных праваабаронцаў, ад дзеянняў сілавікоў пацярпела больш за дзясятак мясцовых жыхароў, піша @MAYDAYMog. Вядома, што ператрус прайшоў у галоўнага рэдактара сайта "Народныя навіны Віцебска" Сержука Серабро.

У Віцебскім раёне ўчастковыя інспектары міліцыі наведваюцца на лецішчы жыхароў абласнога цэнтра. Яны шукаюць "старонніх асоб", якія там могуць жыць, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў вышуку.

На мінулым тыдні ў МУС Беларусі паведамлялі, што штодня ў іншадумцаў у нашай краіне адбываецца 20 ператрусаў. Рэпрэсіі называюць "комплекснай адпрацоўкай асоб, якія падтрымліваюць антыдзяржаўныя погляды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі