У Віцебску сёння пройдзе дзень чырвонага носа
Свята для дзяцей праводзіць абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа пры падтрымцы італьянскага дабрачыннага фонда.
На плошчы Перамогі з 11-й да 15-й гадзины хлопчыкаў і дзяўчынак будуць весяліць клоўны.
Як інфармуе БЕЛТА, мэтай свята, якое праводзіцца ў горадзе ўжо другі раз, з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і адмысловымі патрэбамі.