У Віцебску за палітыку будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці

Валянціна Крыштопенка 

Валянціна Крыштопенка  / viciebskspring.org

9 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да Валянціны Крыштопенка. Жанчыну будуць судзіць па ч. 1 арт. 361-4 КК (“садзейнічанне экстрэмізму”). Справай займаецца суддзя Галіна Бондал.

Валянціна мае інваліднасць І групы і жыве з пенсіі. Пасля выбараў у 2020 годзе яе неаднаразова штрафавалі па палітычных адміністрацыйных артыкулах. Так, у 2021-м жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за фотаздымак з цытатай з Бібліі “Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне”. Гэта палічылі “несанкцыянаваным пікетаваннем”.

Падчас мірных маршаў у Віцебску Валянціна перамяшчалася на інвалідным вазку, бо ёй цяжка хадзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі