У Віцебску жаніх і нявеста прыйшлі ў ЗАГС у піжамах
Жаніх і нявеста прыйшлі ў ЗАГС у піжамах / vitbichi.by
Віцебскія жаніх і нявеста набылі вялізную папулярнасць, бо прыйшлі ў ЗАГС у піжамах, піша газета "Віцьбічы". Ролік у TikTok з незвычайным вяселлем набраў каля паўтара мільёна праглядаў.
Сцяпан і Анастасія Карніловічы кажуць, што нічога загадзя не планавалі.
"Фотасесію ў піжамах мы збіраліся правесці дома. Але паколькі збірацца скончылі каля 11-й гадзіны, а на 11:15 ужо была прызначаная рэгістрацыя, мы адправіліся ў ЗАГС у чым былі", — кажа Анастасія.
Дзяўчына дадае, што святочна ўбірацца ў ЗАГС яны не планавалі, а асноўная ўрачыстасць з гасцямі і выязной рэгістрацыяй у іх была запланаваная на вечар.
Пабачыўшы маладых у прыгожых піжамах, фатограф і відэограф прапанавалі ім зрабіць у ЗАГСе паўнавартасныя відэа- і фотаздымкі. Гэтае відэа і набыло шалёную папулярнасць у сацсетках.
@nastenkailyinskaya 22.10.22️ Решили прогуляться в ЗАГС
оригинальный звук - Nastyshka
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.