У Вільні абнавілі бібліятэку, у якой працаваў Янка Купала
Праект прафінансавала беларуская дыяспара
У Вільні адкрылася "Чытальня". Гэта бібліятэчны праект, які прафінансавала беларуская дыяспара, піша "Радыё Свабода".
Бібліятэку пры Цэнтры беларускай супольнасці і культуры, у якой больш за стагоддзе таму працаваў Янка Купала, абнавілі. Цяпер у яе новая назва, свой сайт з электронным каталогам і магчымасцю замовы і браніравання, чытацкі клуб, новыя кнігі класікаў і сучасных аўтараў.
Абнаўленні адбыліся ў рамках праекта па самакіраванні на грошы, сабраныя беларускай дыяспарай на платформе "Новая Беларусь". З падатковых адлічэнняў беларусаў у Польшчы і Літве ўдалося сабраць 13 тысяч еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.