У вучэбнай часці пад Барысавам памёр 18-гадовы вайсковец
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце раптоўнай смерці.
Хлопец памёр 1 верасня ў Аб'яднаным навучальным цэнтры Узброеных сіл пад Барысавам.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз праводзіць судова-медыцынскае даследаванне, якое вызначыць дакладную прычыну смерці. Акрамя таго, вынята ўся медыцынская дакументацыя, якая датычыць гэтага вайскоўца, у тым ліку з ваенкамата па месцы прызыву.
Як паведамляе TUT.BY, імя вайскоўца — Уладзіслаў Ягадкін. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, папярэдні дыягназ — гіпертанічны крыз з ацёкам лёгкіх. Бацькі хлопца кажуць, што апошнія дні сын асабліва жаліўся на павышаны ціск.
Фота — tut.by