У "Вялікім камені" будуць рабіць рэагенты для выяўлення каранавіруса

Падобна на тое, што санкцыі супраць Беларусі адпужваюць не ўсіх партнёраў / Еврорадио
Падобна на тое, што санкцыі супраць Беларусі адпужваюць не ўсіх партнёраў / Еврорадио

У "Вялікім камені" з'явіўся новы рэзідэнт, які будзе вырабляць рэагенты для дыягностыкі каронавірусу і іншых захворванняў. Плануецца таксама выпускацца рэагенты для праверкі бяспекі харчовых прадуктаў.

Кампанія з кітайскім капіталам ТАА "Кітайска-беларускі Цэнтр інавацыйных біяінжынерных тэхналогій" зарэгістраваная ў "Вялікім камені" 26 лістапада.

Новы рэзідэнт плануе супрацоўнічаць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Вырабленую прадукцыю плануецца пастаўляць у краіны ЕАЭС, ЕЗ і Кітай, — аворыцца ў паведамленні адміністрацыі "Вялікага каменя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі