У Вярхоўны суд пайшла справа экс-намесніка генпракурора Аляксандра Архіпава

Яшчэ 4 лістапада 2013 года Аляксандра Архіпава адхілілі ад пасады намесніка генпракурора, якую ён займаў з ліпеня 2012-га, і звольнілі з органаў пракуратуры. Прычынай называліся "дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка", нагадвае БелаПАН. На Архіпава пачалі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.



14 лістапада Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у генпракурора далажыць аб расследаванні канкрэтных крымінальных спраў, у тым ліку справы Архіпава. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта ненармальная і недапушчальная сітуацыя.



"Сябручкі там яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры", — запатрабаваў Лукашэнка ад генпракурора.



Фота Архіпава — minpraud.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі