У якога клуба беларускай Вышэйшай лігі самы дарагі склад? Нечаканы лідар

Навічок Вышэйшай лігі зможа ўзбадзёрыць завялы беларускі клубны футбол? / "МЛ Витебск"
“Трыбуна” падлічыла кошт гульцоў клубаў беларускай Вышэйшай лігі, і на першым месцы апынуўся навічок — “МЛ Віцебск”.
Прыватны клуб, раней вядомы як “Макслайн”, ацэньваецца ў 5,65 млн еўра.
На другім месцы — леташні чэмпіён Беларусі мінскае “Дынама” са складам коштам 5,18 млн еўра, які дзеліць гэтае месца з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”.
На трэцім месцы — брэсцкае “Дынама”, гульцы якога ацэньваюцца ў 4,8 млн еўра.

Трансферны перыяд яшчэ працягваецца, таму месцы каманд у гэтым рэйтынгу могуць змяніцца.
“МЛ Віцебск” праводзіць актыўную трансферную палітыку, падпісваючы вопытных беларусаў і выпрабоўваючы легіянераў.
Кіраўніцтва клуба мае жаданне пабудаваць у Віцебску ўласны стадыён.
Былі планы правесці замежныя зборы на Кіпры, але міністр спорту Сяргей Кавальчук іх забараніў. Не дапамог нават удзел каманды ў датэрміновым галасаванні на мінулых “выбарах” прэзідэнта Беларусі.
Каманда зноў адправілася на зборы ў Салігорск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.