У "Яндэкс.Таксі" у Беларусі з'явіўся канкурэнт

Мабільная праграма транспартнай платформы Bolt / прэс-служба Bolt
Мабільная праграма транспартнай платформы Bolt / прэс-служба Bolt

У Мінск прыходзіць яшчэ адзін агрэгатар таксі — Еўрапейская транспартная платформа Bolt. Яна працуе ў больш чым 200 гарадах у 40 краінах свету. Прынцып той жа, што і ў " Яндэкс.Таксі".

На бліжэйшыя паўгода сэрвіс вырашыў адмовіцца ад сваёй камісіі. Гэтыя грошы будуць размеркаваны паміж пасажырамі і кіроўцамі: "першыя стануць плаціць нашмат менш, а другія, наадварот, больш зарабляць", распавялі ў кампаніі.

Каб замовіць таксі, карыстальнікам трэба будзе спампаваць мабільную праграму  і зарэгістравацца ў ёй. Праграма даступна для мабільных сістэм iOS і Android. Ёсць версія і на беларускай мове.

Стандартны тарыф складзе 25 капеек за кожны кіламетр і 8 капеек за кожную хвіліну. Мінімальны кошт паездкі — 3 рублі. Пакуль сэрвіс будзе працаваць у тэставым рэжыме, расплаціцца можна будзе толькі наяўнымі або картай у аўтамабілях партнёраў-перавозчыкаў. Прывязаць банкаўскую картку да мабільнай праграмы пакуль немагчыма.

У кампаніі паведамілі, што да яе транспартнай платформы ў Менску ўжо далучыліся некалькі сотняў кіроўцаў.

Паслугі Bolt ў тэставым рэжыме даступныя жыхарам Мінска ўжо з сённяшняга дня, 23 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі