У Зэльвенскім раёне шукалі аўтамат

Міліцыя не выключала, што дзесьці можа быць схаваны і аўтамат /t.me/Neman102/
Міліцыя не выключала, што дзесьці можа быць схаваны і аўтамат /t.me/Neman102/

У Зэльвенскім раёне шукалі аўтамат. Пошукі пачаліся пасля таго, як 4 красавіка ў адной з гаспадарчых пабудоў знайшлі магазін з патронамі. Як мяркуецца, да АК-47.

"Улічваючы цяперашнюю кан'юнктуру, адпрацоўваліся і правяраліся розныя версіі адносна выяўлення патронаў", піша прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці. Відаць, не выключалі, што патроны схавалі "партызаны" ці "тэрарысты".

Праверка ж паказала, што магазін з патронамі мог схаваць мужчына, які памёр некалькі гадоў таму. Нядаўна яго дом і гаспадарчую пабудову сваякі прадалі. Новы гаспадар і натрапіў на патроны ды паведаміў у міліцыю. Аўтамат не знайшлі.

Міліцыя супакойвае, што "ніякай небяспекі для мясцовых жыхароў няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі