У Жлобіне падлетка судзілі за сарваны і кінуты ў сметніцу чырвона-зялёны сцяг

Суд над падлеткам у Жлобіне / ndsmi.by
У Жлобіне ў Гомельскай вобласці падлетка судзілі за сарваны і кінуты ў сметніцу чырвона-зялёны сцяг. За "здзек з дзяржаўных сімвалаў" яму прызначылі год "хатняй хіміі". Сцяг, які зняў хлопец, вісеў на даху гіпермаркета. Па версіі следства, ён "прадэманстраваў грэблівае і абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі краіны".
Як піша раённая газета, выязное судовае пасяджэнне прайшло ў аўторак на базе Жлобінскага металургічнага каледжа. На яго сабралі навучэнцаў і выкладчыкаў.
Напярэдадні стала вядома, што за сарваны чырвона-зялёны сцяг непаўналетняга судзілі ў Ваўкавыску ў Гродзенскай вобласці. Юнаку таксама прызначылі год "хатняй хіміі".
Ні сілавікі, ні прапагандысты не могуць патлумачыць, чаму беларусам не падабаецца чырвона-зялёны сцяг. Чаму, нягледзячы на затрыманні і суды, такія здарэнні працягваюцца не першы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.