У зняволенні вымушана сустракаць свой юбілей палітзняволеная журналістка

Ларыса Шчыракова / @bajby
Ларыса Шчыракова / @bajby

Свой юбілей вымушаная сустракаць у СІЗА гомельская журналістка і краязнаўца Ларыса Шчыракова. Сёння ёй спаўняецца 50 гадоў, нагадваюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Шчырыкову затрымалі летась у снежні. Абвінавачваюць яе ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК). Некалькі тыдняў пасля затрымання Ларысы яе сын вымушаны быў правесці ў прытулку. Сваякам яго не аддавалі, аддалі толькі бацьку, які апошнія гады жыў у Новасібірску. Але каб прыехаць і сабраць дакументы, яму спатрэбіўся час.  

Раней суды больш за 40 разоў каралі Ларысу адміністрацыйнымі штрафамі за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі. У 2021 годзе яна публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Зарэгістравалася індывідульнай прадпрымальніцай і пачала ладзіць этнафотасесіі фатаграфавала людзей у нацыянальных беларускіх строях. У яе багатая калекцыя народных вышыванак і старадаўніх побытавых рэчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі