У ЗША абвясцілі 9 замежных намінантаў на “Оскар”

У ЗША абвясцілі 9 замежных намінантаў на “Оскар”

Амерыканская кінаакадэмія апублікавала шорт-ліст фільмаў, якія будуць прэтэндаваць на прэмію “Оскар”. Сярод іх бельгійская карціна “Найноўшы запавет” Жако Ван Дармеля, фільм з Калумбіі “Абдымкі змея” Сіра Гера, дацкая стужка “Вайна” Тобіаса Ліндхальма, стужка з Германіі “Лабірынт хлусні” Джуліа Рычыярэлі, фільм з Іарданіі “Гонар” Наджы Набу Авара, карціна з Францыі “Мустанг” Дэніза Гамзэ Эргювена, венгрская карціна “Сын Саула” Ласла Немеша, стужка з Ірландыі “Віва” Пэдзі Брэтнэка і фільм з Фінляндыі “Фехтавальшчыкі” Клаўса Хярё.

Раней паведамлялася, што фільм Міхалкова “Сонечны ўдар”, пастаўлены паводле твораў Івана Буніна, вылучаны расійскім оскараўскім камітэтам на атрыманне прэміі. У той жа час сам рэжысёр казаў, што яго карціна наўрад ці патрапіць у шорт-ліст “Оскара” па палітычных прычынах, паведамляе расійская служба ВВС.

Намінанты на прэмію “Оскар” стануць вядомыя ў студзені наступнага года.

Фота: belive.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі