Удзельніцу брэсцкіх пратэстаў завезлі ў "Навінкі" на псіхіятрычную экспертызу

Удзельніцу брэсцкіх пратэстаў завезлі ў "Навінкі" на псіхіятрычную экспертызу

Удзельніцу брэсцкіх акцыяў пратэсту Паліну Шарэнду-Панасюк завезлі на псіхіятрычную экспертызу ў мінскія "Навінкі". Пра гэта тэлеканалу "Белсат" распавёў яе муж Андрэй Шарэнда.

22 лютага Андрэй Шарэнда выйшаў з ІЧУ пасля 12 сутак арышту. А 23-га яго жонку этапавалі з брэсцкага СІЗА №7 у "Навінкі".

"Там на працягу двух тыдняў мая жонка будзе праходзіць судова-псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу. Лічу, што гэта ціск на чалавека, каб маральна зламаць, помста за пазіцыю. Яна не прызнае следчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказанняў, бо лічыць іх злачынцамі", — расказаў журналістам Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. На яе пачалі крымінальную справу паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт або пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі