Удзельнікі Еўрамайдана рыхтуюць паход да рэзідэнцыі Януковіча

Яны збіраюцца правесці там папераджальную акцыю, інфармуе сайт liga.net. Напярэдадні савет аб'яднання "Майдан" узяў на сябе адказнасць за правядзенне аўтапрабегу да рэзідэнцыі Віктара Януковіча і адзначыў, што ён будзе мірным. А 12-й гадзіне паводле ўкраінскага часу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве пройдзе чарговае "народнае веча". Пасля яго і будзе сфармаваная аўтакалона.



Лідар парламенцкай фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок заявіў, што ўлады сёння могуць арганізаваць правакацыі, як на Майдане, так і падчас аўтапрабегу. Паводле яго слоў, робяцца спробы пасварыць украінцаў, прадставіць акцыі пратэсту як супрацьстаянне частак Украіны.



ВВС адзначае, што колькасць удзельнікаў "народнага веча", якое праводзіцца ў Кіеве ў нядзелі, апошнім часам зменшылася. Апазіцыянеры спадзяюцца, што жорсткае збіццё актывісткі Еўрамайдана Таццяны Чарнавол дасць новы імпульс пратэстнаму руху, які працягваецца ад лістапада. Нагадаем, удзельнікі акцый пратэсту патрабуюць адстаўкі ўраду і прызначэння датэрміновых выбараў, пакарання вінаватых у жорсткім разгоне Майдана, падпісання дамовы аб асацыяцыі з ЕС.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі