Украіна абмежавала ўезд расійскім мужчынам ад 16 да 60 гадоў
Украіна абмежавала ўезд расейцам мужчынскага полу ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў, паведамляе hromadske.ua. Пра такое абмежаванне абвясціў прэзідэнт Пётр Парашэнка.
Выключэнне складуць гуманітарныя выпадкі, якія будуць выразна прапісаныя ў інструкцыі.
Парашэнка патлумачыў гэтыя абмежаванні тым, што Расія можа фармаваць ва Украіне "прыватныя" арміі, якія на самай справе з'яўляюцца прадстаўнікамі Узброеных Сіл РФ. "Каб не даць расіянам ажыццявіць ва Украіне тыя аперацыі, якія яны планавалі яшчэ ў 2014 годзе", — патлумачыў ён.
Таксама Парашэнка прапанаваў увесці больш жорсткія патрабаванні да рэгістрацыі для грамадзян Расіі, асабліва ў тых дзесяці абласцях, дзе дзейнічае ваеннае становішча. Прапановы на гэты конт Парашэнка папрасіў падаць на працягу сутак.