Украіна часова дазволіла беларусам заставацца ў краіне да 180 дзён на год
Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Кіеве / Reuters
Урад Украіны павялічыў тэрмін часовага знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі краіны да 180 дзён. Пра гэта гаворыцца ў нядаўна апублікаванай пастанове.
Цяпер грамадзяне Беларусі, якія прыбылі ва Украіну, могуць часова знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 180 дзён на працягу 365 дзён.
Змены будуць дзейнічаць як мінімум да канца 2021 года. Раней дзейнічала абмежаванне ў 90 дзён на працягу паўгода.
Паводле дадзеных беларускага МУС, на канец кастрычніка ва Украіну з'ехала каля трох тысяч беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.