Украіна можа легалізаваць канабіс — але не ўвесь і не для ўсіх
Ініцыятыву па легалізацыі медыцынскага прымянення падтрымаў урад Украіны / Canva
Ва Украіне трэці раз пасля здабыцця незалежнасці спрабуюць легалізаваць медыцынскі канабіс.
"Мы разумеем адмоўны ўплыў вайны на стан псіхічнага здароўя. Мы разумеем колькасць людзей, якія будуць мець патрэбу ў медыкаментозным лячэнні з прычыны гэтага ўздзеяння. І мы разумеем, што няма часу чакаць", — анансаваў магчымасць адпаведнага рашэння кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.
Галасаванне па пытанні пройдзе ў разгар вайны, хоць праект змяненняў у заканадаўства публікавалі яшчэ 17 лютага. Цяпер украінскія ўлады апублікавалі фінальную версію прапановаў. Што зменіцца і што гэта значыць?
Толькі па рэцэпце
Калі Вярхоўная рада падтрымае легалізацыю, то Кіеў за дзень не ператворыцца ў другі Амстэрдам. Ключавое: дазволіць хочуць менавіта медыцынскае прымяненне канопляў, а не рэкрэацыйнае (прасцей кажучы — для адпачынку). "Проста пыхнуць" ва Украіне будзе па-ранейшаму нельга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.