Украіна рыхтуе санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прыўладных бізнесоўцаў
Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль даў даручэнне МЗС, Мінэканомікі і Дзяржаўнай памежнай службе разгледзець пытанне пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў, блізкіх да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
"Напрыклад, улады чамусьці не ўвялі санкцыі супраць беларускага алігарха Мікалая Вараб'я, які валодае "ПрыкарпатамЗахадтрансам" і з'яўляецца кашальком Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Медзведчука. Санкцыі таксама не ўводзіліся ў дачыненні да вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, якія маюць актывы і фінансавыя рахункі ва Украіне", — піша народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка.
Еўрарадыё пісала пра бізнес беларускага алігарха ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.