Украіна стварае 20-тысячную Нацыянальную гвардыю

Па словах міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, 20 тысяч добраахвотнікаў будуць пакліканыя для аховы межаў Украіны і грамадзянскага парадку ў краіне. Гэтую меру Авакаў назваў адказам на дэстабілізацыю звонку, піша nn.by.



Нагадаем, што 26-28 лютага расійскія войскі занялі Крым і стварылі там марыянеткавы ўрад. У Крыме плануецца рэферэндум за далучэнне да Расіі. У гарадах Усходняй Украіны: Харкаве, Данецку і Луганску — таксама ладзяцца мітынгі за далучэнне рэгіёна да Расіі.



Украінскія сілавыя структуры збольшага пасіўна рэагуюць на ўварванне расійскіх войскаў у Крым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі